Персанальныя санкцыі

Адгэтуль усе артыкулы на сайте і сам сайт будуць цалкам на беларускай мове

Два, ці тры дні я намагаўся сесці і напісаць нешта наконт зменаў на гэтым сайте. Так сама пра свае адносіны да бягучай сітуаціі. Розныя думкі лезлі ў галаву, але ўсё ня тое. Таму агучу думку максімальна коратка.

Ніякая вайна, у якой гінуць людзі, для мяне непрымальна. У любым канфлікце вінаваты той, хто яго распачаў, ня гледзячы ні на якія абставіны. Я асуджаю варожыя дзеянні Расеі да Украіны.


Доўгі час я ламаў галаву, як мне на сайт дадаць яшчэ адну мову - беларускую, бо было жаданне напісаць нешта і па-беларуску часам. Але цяпер пытанне нарэшце знікла. З гэтага часу мой сайт цалкам беларускамоўны. Існуючыя артыкулы пакуль застаюцца на русскай, бо пераклад патрабуе часу, але даволі хутка гэта будзе зроблена.

Я не журбую па таму, што змесціва майго сайту цяпер будзе недасяжна рускамоўнай аудыторыі. Але ж насамрэч, усё даступна, толькі цяпер будзе на беларускай і англійскай мовах. А калі для таго, каб прачытаць мае артыкулы, камусці давядзецца вывучыць адну з гэтых двух моў, дык толькі паразумнеюць. Можаце лічыць гэта персанальнымі санкцыямі, калі пажадаеце.

Не вайне!

На чытанне спатрэбілася 1 хвіліна Нататка змяшчае 173 словы